2/05/2019

Пераможцы раённага спартыўнага свята “Глыбоцкая лыжня – 2019”


У суботу, 26 студзеня, на возеры Бяглец адбылося раённае спартыўнае свята Глыбоцкая лыжня – 2019”.

Трэба адзначыць, што глыбачанам з надвор’ем пашанцавала больш, чым пастаўчанам, бо пастаўская лыжня праходзіла ў нядзелю 3 лютага падчас адлігі.

Спаборніцтвы праходзілі ў наступных відах:

- індывідуальная гонка сярод спартсменаў-аматараў (мужчыны – 3 км, жанчыны – 2 км);

- лыжная эстафета сярод камандаў устаноў адукацыі;

- індывідуальныя лыжныя гонкі сярод маладых спецыялістаў арганізацый і ўстаноў раёна;

- лыжная эстафета сярод камандаў арганізацый, сельскіх жыхароў, супрацоўнікаў сельгаспрадпрыемстваў;

- стральба па мішэнях сярод жыхароў раёна;

- перацягванне каната;

- спаборніцтвы па міні-футболу на лёдзе, па снежнаму валейболу, армрэслінгу, гіравому спорту.

Таксама можна было прыняць удзел у “мега-дартсе”, “мега-лыжах”, “мега-хадулях”,  стрэліць з “мега-рагаткі”, паўдзельнічаць у конкурсе снежных фігураў і паспаборнічаць у зімовым лове рыбы.

Па гіравому спорту пераможцамі сталі Аляксандр Грынь (3 месца), Алег Куўшынаў (2 месца), Андрэй Пахілка (1 месца).

У спаборніцтве па стральбе сярод мужчынаў лепшымі былі Віталь Мацкевіч (3 месца), Пётр Супранёнак (2 месца), Дзмітрый Канавалаў (1 месца), сярод жанчын – Таццяна Стахоўская (3 месца), Аляксандра Рудак (2 месца), Галіна Кухто (1 месца).

У перацягванні каната трэцяе месца заняла каманда Глыбоцкага мясакамбіната, другое – каманда “Глыбокае райгаза”, першае месца заняла каманда Глыбоцкага МКК.

Па валейболу на снезе трэцяе месца дасталося камандзе Глыбоцкіх электрасетак, другое – каманда Глыбоцкай ПМК-48, першае месца заняла каманда спартыўнай школы горада.

У спаборніцтвах па футболу на лёдзе другімі былі прадстаўнікі Глыбоцкага прафліцэя, а першае месца – у каманды Глыбоцкага мясакамбіната.

Па армрэслінгу сярод дзяўчат трэцяе месца заняла Лія Протас, другое – Настасся Развадоўская, першае – Лілія Гапаненка. Сярод мужчын месцы размеркаваліся наступным чынам: Іван Корж (3 месца), Ігар Хмялькоў (2 месца), Віталь Навумёнак (1 месца).

У зімовай рыбалцы трэцяе месца заняў Уладзімір Лось, другое – у Віктара Кульчынскага, а першае месца – у Віктара Федаровіча.

Па індывідуальных гонках сярод мужчын трэцяе месца заняў Аляксей Дарашкевіч, другое – Аляксандр Плыгаўка, а першае месца – у Дзяніса Стахоўскага. Сярод дзяўчат другое месца заняла Надзея Шарабайка, а першае – Вераніка Гуйдо.

Сярод маладых спецыялістаў месцы размеркаваліся наступным чынам: Дзіяна Блашкаўскас (3 месца), Дар’я Хахлун (2 месца), Вікторыя Галуза (1 месца).

Пераможцамі лыжнай эстафеты сярод устаноў адукацыі сталікаманда Псуеўскай школы, якая заняла трэцяе месца, другой была каманда другой школы горада, а першай – каманда  Карабоўскай школы.

Пераможцы лыжнай эстафеты сярод прадпрыемстваў і ўстаноў горада: каманда “Глыбоцкія электрычныя сеткі (3 месца), каманда “Глыбокаерайгаз” – другое месца, каманда раённага фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра – першае месца.

Узнагароду атрымаў і самы старэйшы ўдзельнік эстафеты – Гергій Зотаў. У свае 69 гадоў ён не расстаецца з лыжамі і амаль кожны дзень робіць лыжныя прагулкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий