1/19/2019

У Глыбокім адзначылі Вадохрышча


Традыцыйна святкаванне адбылося на беразе возера Бяглец.
Праўда, у гэтым годзе месца купелі было крыху перанесенае ў месца з больш палогім берагам.

Каля 11 гадзін на возера пасля царкоўнай службы прыехаў настаяцель Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій. Прыехаў, як заўсёды, разам са сваёй вялікай сям’ёй. На беразе возера ў гэты час сабралася каля сотні чалавек.
Перад малітвай айцец Сергій звярнуўся да прысутных з кароткім словам. Ён патлумачыў, што сам абрад акунання ў ваду не прыносіць чалавеку здароўя і ачышчэння ад грахоў. Гэта можа даць толькі Госпад, таму трэба разумець сэнс сённяшняга свята і ўдзельнічаць у ім з верай у Ісуса Хрыста.
Пасля малебна, які адслужыў айцец Сергій, нягледзячы на холад, знайшлося шмат жадаючых акунуцца ў ваду. Трэба сказаць, што гэта традыцыя пражылася ў апошнія гады ў нашым горадзе.
Напрыканцы купель наведаў і айцец Сергій разам з дзецьмі. Прычым, удзельнічалі ў гэтым і самыя малодшыя дзеці.
Як і кожны год, на беразе быў арганізаваны выязны гандаль, дзе можна было сагрэцца гарачай кавай ці гарбатай.












































Комментариев нет:

Отправка комментария