1/27/2019

У Глыбокім прайшло раённае свята “Глыбоцкая лыжня – 2019”


Мерапрыемства было арганізаванае раённымі ўладамі і адбылося ў суботу 26 студзеня на ўзбярэжжы возера Бяглец.


Адкрыццё свята адбылося а палове на адзінаццатую, на адкрыцці прысутнічаў кіраўнік раёна Алег Морхат.


Адразу ж пасля адкрыцця пачаліся лыжныя спаборніцтвы сярод камандаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Акрамя лыжаў, праходзілі спаборніцтвы па перацягванню каната, па зімовай рыбалцы, армрэслінгу, гіравому спорту, зімоваму валейболу, футболу на лёдзе, па стральбе. Акрамя таго, праходзіў конкурс фігур са снегу.



Перад падвядзеннем вынікаў можна было прыняць удзел у зімовай дыскатэцы. Праўда, гэту ідэю актыўна падтрымала школьная  моладзь адной са школ Глыбоччыны. Гледзячы на тое, як моладзь танчыла і абсыпалася снегам, людзям старэйшым можна было з настальгіяй успомніць і сваю маладосць. Ды і зараз не кожная зіма прадастаўляе такую магчымасць.


  
Пасля абеда адбылося падвядзенне вынікаў і ўручэнне ўзнагародаў. Падрабязней пра гэта мы паведамім пазней. А пакуль што глядзіце наш фотарэпартаж з мерапрыемства.







































Больш здмкаў тут.


Комментариев нет:

Отправить комментарий