3/16/2018

Вершы Надзеі Вайцюль


***
Птушкай пужлівай думкі мільгаюць,
Ніткай крапаюцца ў галаве,
Крылы пачуццяў дух зацінаюць,
Многа сказаць хачу – слоў не стае.
Як навучыцца, мне падкажыце
У вершах сваіх зазвінець ручаём,
Зернятак-слоў у каго ўзяць, пазычыць,
Каб не малоць, як мялён, языком?
У глебу якую зерне мне кінуць,

Каб зарунела, майстэрствам узышло,
Вершу-жытцу, як у скрыні не згінуць
Хлебам надзённым у жыццё каб пайшло?
Вы ўжо паэты, у вас дужыя плечы,
Ніва калосіцца вашых радкоў.
Помачы дайце кволай малечы,
Каб бачна было і яе каласоў.
09.12.2016

Світанкаўцам

Бы скрыпачку душу той смык кранае,
Як у бяздэнніцу нябёсаў я лячу,
Калі світанкаўцаў радкі чытаю.
Пісаць прыгожа навучыцца й я хачу.
Кукуць Міледзій пранікнённа піша
І пра матулю, і пра родны любы край…
Ардынская пакліча нас увішна
У мроі смелыя, чаромхі белы рай.
Мне асалодай лірыка ў Сосны
І падкупляе сціпласцю Паляк.
І песні-вершы льюцца іх узнёсла,
Выток умення адшукаць мне як?
Шматколернасць радкоў на мове роднай
Душу хвалюе і пяшчотай абдае,
У вершах адмысловых, непаўторных
То вішня спее, то саловачка пяе.
Майстэрству ў вершах Лагуна дзіўлюся
І россыпу, бы пацерачак, слоў.
Натхнённа да паэзіі імкнуся,
Як рэчка ўвесну – выйсці з берагоў.
Ці задаюся я нязбыўнай мэтай?
Вазьму пяро – забуду пра тугу,
Няхай не суджана мне стаць паэткай,
Жыць без радка зусім я не магу!
студзень 2016

Будзе жыць яго імя

Да 125-годдзя
з дня нараджэння М Багдановіча

Над Свіслаччу-рэчкай пясняр нарадзіўся,
А Нёмана хвалі калыскай былі.
Ад іх быў далёка, але ж не забыўся
Зямлі беларускай, дзе продкі жылі.
Хоць “хворы грудзямі”, была ў ім сіла
Спяваць пра свой родны гаротны куток.
Друкарню ён памятаў Кухты Марціна,
Шчымліва да сэрца туліў свой “Вянок”.
І свята ён помніў, што дух у народа
Не зломіць нявольніцы злая рука,
Бо ў душах людзей беларускага роду
Квітнее “радзімы цвяток васілька ”.
Зязюля кароткага веку кувала,
Ды ён не здаваўся, высока пісаў.
У нізку паэтаў, як Колас, Купала,
Як слова мастак беларускага стаў.
У бронзе застыў і валошкі трымае
Вялікі пясняр наш, крылаты “саколіч”,
З сыноўняй любоўю на край паглядае,
Імя будзе жыць у вяках – Багдановіч!
13.10.2016

Паэтка

Л.І.Ардынскай

Цудоўная ў нас ёсць паэтка,
Дом родны яе ў Радзюках,
Прыгожыя творы, бы кветкі
Цвітуць ў вершаваных радках.
Чытайце вы вершы паэткі,
Лячыце вы душы свае,
Яны будуць лепей таблеткі,
Што хвораму доктар дае.
Змякчэюць ўраз вашы сэрцы
І чэрствасць збяжыць назаўжды,
Душа да нябёсаў памкнецца
І літасці ўзойдуць рады.
Накрыюць вас вершы спакоем,
Бы посцілкай, да забыцця,
Мо сэрца сваё супакоім
Той “музыкай яе жыцця”.
Вучыся, мой дружа, ў паэткі
Пяшчоце, любові святой
Да белай каліны, да кветкі,
Да роднай зямліцы сваёй.
Не можа яна быць чужою
На гэтай гаротнай зямлі,
Зрасліся нібыта з сястрою
У горы і шчасці жылі.
Зямля быць старэйшай хацела,
Па шляху жыццёвым вяла,
Магутную сілу, што мела,
Як меньшай сястрэ аддала.
Нябёсаў крыло абдымала,
Яе хрэснай маткай было,
З каленяў амаль падымала,
Дало ёй у рукі пяро.
Хай вершы яе на прадвесні
Цвітуць, ім не будзе канца,
Жывуць яшчэ доўга, як песні
Сяброўкай ёй будзе вясна!
люты 2016

Памяці Ніла Гілевіча

А паэты на рэкі падобныя,
Хвалі-вершы блішчаць бы заранкі
І пытанняў адказы высноўныя
Мудра пішуць
ў жыцця крыжаванкі.
І бягуць тыя рэкі імклівыя…
Сярод іх бурны Ніл працякае.
Ён над вершам шчыруе рупліва
“Нібы Бог той зямліцу стварае”.
Востракрылае і неўміручае
Слова Ніла гулліва нясецца.
Мова продкаў ракой калыханая
Беларускай адвеку завецца.
За нязломнае сэрца сумленнае
Ён паэтам народным паўстане,
Зямлі роднай да кроплі адданая
“Ніл - рака” незабыўнаю стане.
“Вы шуміце, шуміце” – найслаўная
Песня – душы людскія ўзвышае,
І раздольная непараўнальная
Мілы край нас любіць павучае.
Не знікае ракі імя добрае,
А радкоў берагі ўсё квітнеюць
І плывуць праз гады вершы слаўныя,
З кожнай хваляй іх словы мацнеюць.
03.04.2016

Шукай сябе

У кожнага свой гімн, свая дарога,
Хто хоча поўзаць, хто лятаць.
У лёсу нашага адна ўмова:
Патрэбна шлях свой вызначаць.
Ці смелай птушкай ў неба ўзвіцца,
Высока, вольна заспяваць,
Ці крумкачом на плот садзіцца,
Дакучліва і марна каркаваць.
У шэрасці, будзённасці імгненняў
Вуглём патухлым цьмяна тлець,
Альбо ў полымі высокага здзяйснення
Гарачым сэрцам узгарэць.
Па прынцыпу жыве хтось “хата з краю”,
Ў яго нікчэмны вузенькі “мірок”,
Праблем ніякіх ведаць не жадае,
Бы страус – дзюбаю ў пясок.
Ёсць людзі простыя, а ёсць – ПАЭТЫ
Што смела йдуць насуперак вятрам,
Старонку песняй славяць гэту,
Зварушаць словам душы нам.
І ты, браток, да іх прымкніся,
Да светлых велічных ідэй,
Ты смела ў воз Паэзіі ўпражыся,
Шукай сябе сярод такіх людзей.


Навука жыцця

З маленства навуку жыцця спасцігала,
Старонка радзімая школай была.
Я веды, як пчолка той мёд, сабірала
І мудрасць народную прагна піла.
Зямля, па якой у дзяцінстве ступала,
Вучыла быць шчодрай, няхцівай мяне.
Рачулка ціхенечка мне падказала:
Ніколі не чэзні, не гніся ў бядзе.
Магутны, разгалісты дуб каля хаты
Мне моцы і сілы вялікай даваў.
Салоўка ў гаях заліваўся заўзята,
Мелодыям, песням сваім навучаў.
Любоў і пяшчоту ўзяла ў бярозы,
Ад сонейка стала ўсмешлівай я,
Трываласць далі мне снягі ды марозы,
Набрала гарэзлівасці ў ручая.
А працу любіць навучаў мяне бацька,
Які не цураўся работы любой.
І зерне з сявенькі раскідваў ён шпарка,
І шчыра ўпраўляўся за плугам, сахой.
Улетку любіла глядзець на пракосы,
Якія так спрытна касою ён клаў,
Паілі душу яго светлыя росы,
Калі ён да працы на золку ўставаў.
Ў матулі вучылася быць гаспадыняй,
Старанай ва ўсім, акуратнаю быць.
І мужу, і дзеткам заўсёды быць мілай,
Шыць-вышыць, памыць і кароў падаіць.
Мой дзед Уладзімір быў дужай пароды,
Бязрукім, нікчэмным не быў цяльпуком.
Што хочаш змайструе без лішняй турботы,
Умелым і дбайным ён быў цесляром.
Бабуля Ульяна па казках вучыла
Не крыўдзіць старых, крый Бог не зневажаць.
За дзецьмі, як тая квактуха, хадзіла
І ўсіх нас вучыла бацькоў паважаць…
Прайшла вось такія універсітэты,
Я можа не ўсё “на выдатна” здала,
Ды помню жыццёвых навукаў прадметы,
Іх ў сэрцы сваім назаўжды зберагла.
Паколькі наперад жыццё без прынукі
Ідзе, і мінае гадоў чарада,
Вось гэту навуку і дзецям, і ўнукам,
А дасць Бог, і праўнукам я перадам.
04.12.2016

Вяргіні

Нас вітае жнівень яркім сонцам,
Шле ён промні цёплыя з вышынь
І пястрэюць колерам бясконцым
Шапачкі чароўныя вяргінь.
Буўнымі бутонамі ківаюць,
Іх сцябліны мкнуцца да нябёс,
Ў далёкае маленства запрашаюць,
Ў тое месца, дзе пачаўся лёс.
У дзяцінстве тым буяе квецень,
І ля веснічак знаёмых цуд –
Чары-кветкі лепшыя на свеце
І вяргіні расцвітаюць тут.
Помню, як ў прысадзе я гуляю,
Выбіраю фарбы на свой густ,
А мяне маленькую хавае
Кветачак вяргіняў пышны куст.
Вось ужо ў школу выпраўляюць,
Я хвалююся – і гэта не сакрэт,
Маці ў рукі з ранцам уручае
Казачны вяргіневы букет.
Мне сястрыцамі вяргіні сталі,
Як пара настала ісці ў свет,
Новы шлях вяргіні крыжавалі,
Мне махаючы галоўкай ўслед.
Той зямлі бацькоўскай гадаванкі,
Лапушыстых тых вяргіняў цеплыня,
На жыццёвых грэе крыжаванках,
Поўніць сэрца іх святая дабрыня.
Пасаджу вяргіні я радамі,
Супакоюць, пэўна, лепей лек.
Зямля з небам звязаны дажджамі,
Мы ж з вяргіняй – памяццю навек.
жнівень 2017

Крыніца

Крыніца ціхмяна бруіла
Празрыстым разлівам вады,
Ручай мой ля хаты паіла,
Прайшлі тут маленства гады
Уранку ваду набірала,
Паўнюткія вёдры нясла,
Не ведала і не гадала:
Вадзіца ж гаючай была.
На тую крынічку малюся,
Здалёку, у мроях я з ёй,
Наблізіцца час, наталюся
Зноў чыстай крыштальнай вадой.
Нямала па свеце блукала,
Бывала ў смутку, бядзе,
Змарылася, дужа прыстала,
Дамоў мяне сцежка вядзе.
Вярнулася зноў да крыніцы,
І зноўку ў цішы з ёй стаю,
Размову вяду я з вадзіцай,
Парады жыццёвай прашу.
Прыветна крыніца сустрэла
І смагу зняла, як рукой,
Пяшчотай душу мне сагрэла,
У сэрцы маім зноў спакой.
Нібыта крыніца шапнула:
Ды годзе нястомна блукаць,
Чужынкаю дзесьці панура
Далёкага шчасця шукаць.
Была ты, крынічанька, сціплай,
Зусім незаўважнай была,
Зрабіла ж мяне непахіснай,
Магутную сілу дала.
З бясхлебіцай можна змірыцца,
Нішчымніцу я пацярплю,
Без той жыватворнай крыніцы
Пражыць я ужо не змагу.

Родны кут

Мне часта сніцца месца тое,
Дзе я зрабіла першы крок –
Яно, бацькоўскае святое,
Давала мне жыцця ўрок.
Я часта сню бярозку тую,
Што мне сяброўкаю была,
І мальву, сэрцу дарагую,
Каля паркана што цвіла.
Ці снежную пабачу горку,
З якой у саначках лячу,
Бабулю тут на панадворку,
“Ты на мяне глядзі!” – крычу.
Парою летняю з братамі
У хованкі гуляю я…
Мінае час – іду з каханым
Да рэчкі, слухаць салаўя.
Яечню помню, як у печы
Гатуе маці зранку мне.
Абняўшы худзенькія плечы,
Пяшчотна туліць да сябе.
Па сцежцы (сніцца) я да маці
На ферму бегаю штодня.
І стол стары ў нас у хаце,
За ім збіралася радня.
У паветцы бацька рупны, дбайны
Кару лазовую дзярэ,
З ім побач маці так старанна
Бацьвінне сечкаю сячэ.
У сенакос спяшаем дружна
На луг – пракосы разбіваць,
А восенню ўсе разам рупна
Выходзім бульбачку капаць.
Ну, як не сніць мне месца тое!..
Дзяцінства тут маё прайшло.
І пахла дабрынёй, спакоем,
Хоця багацця не было.
Я помню кожную травінку
Каля бацькоўскага жытла,
Душы застаўшайся часцінка
Заве сюды, дзе б не была.
Ў мясціны родныя вярнуся,
Каб доўг аддаць зямлі маёй.
Ў паклоне нізка так схілюся
Бацькоўскай хаце дарагой.
студзень 2016

Яблынька

Я прыйду зноў сюды, я вярнуся
Да бацькоўскага саду, жытла
І з той яблынькай я абдымуся,.
Што ў садзе бацькоўскім цвіла.
Добры дзень, аднадумца сяброўка,
Мы з табою, лічы што, радня,
Пасадзілі цябе на прыроўку
І ў той год нарадзілася я.
Ты дарадцай была мне, сястрою,
Мы паўвека ўжо пражылі,
І дзяліліся болем з табою,
І пра шчасце размову вялі…
Белай квеценню лашчыла вока,
Прыгажосцю знімала тугу,
Помню я да апошняга кроку
Як да яблынькі мілай бягу.
Помню бацьку: як дбайна, рупліва
Спелы яблык у кошык кладзе,
Як ступой асцярожнай, шчаслівы,
Ураджай у адрыну нясе,
Гэты яблык пахучы, духмяны
Да зімы будзе ў сене ляжаць,
А дзянёчкам сцюдзеным і цьмяным
Водар свой і цяпло аддаваць.
Прынясе бацька яблык з павеці
І яму будзе кожны з нас рад,
Найсмачнейшы ва ўсім белым свеце,
Бо дарыў яго нам бацькаў сад…
Успаміны-лятункі і мроі
І бацькоўскага нету жытла,
Парасло крапівой месца тое,
Дзе бацькоўская хатка была.
Мы з бацькоўскае з’ехалі хаты –
Разляцеліся птушкі з гнязда,
Толькі, любая яблынька наша,
Ты не здрадзіла бацьку адна.
Недагляд цябе дужа скалечыў
І пасохлае голле тарчыць,
Вецер злы скуматау, ды калечыў,
Па табе мае сэрца баліць.
Засталася ў журбе і знямозе,
У пакінутым садзе жывеш.
Кожны дзень у адчайнай трывозе
Да сябе нас ты клічаш, завеш.
26.05.2016

Матулін дранік

Хай слава нашу бульбу не мінае,
Не ўсё з яе прыстроена яшчэ.
Матулін дранік я ўспамінаю,
Які яна ў печы мне пячэ.
Я па гадзінніку не ўставала,
Матулін голас песняю будзіў.
Вось, помню: ужо патэльня засквірчала,
Агонь па дровах з трэскам захадзіў.
Матуля дранік з печы даставала.
На стол лажыўся роўненькі кругляк.
І пах драння і смажанага сала
Заснуць ужо мне не даваў ніяк.
Падцікаваўшы, як не бачыць маці
Кавалак драніка я адшчыплю,
Лячу назад, шчаслівая, па хаце,
Й ціхенечка пад коўдру – быццам сплю.
А неўзабаве да стала сядаю.
Не снеданне, а проста смакаццё!
Я дранік ў мачаначку мачаю…
Мне казкаю здавалася жыццё.
Які быў смачны у матулі дранік!
Смачней яго нішто не ела я.
Ён лепшы быў за той мядовы пранік,
Бо ў ім матуліна душа жыла.
І сёння ў сталічных рэстаранах,
Дзе стравы надта модныя ядуць,
Такіх крамяных дранікаў духмяных
Нідзе, браточкі, вам не пададуць.
30.07.2015

Дзядулева печ

У доўгі Піліпаўскі вечар,
Калі толькі дзень да паўдня
Збіраліся разам на печы
Бабуля, браты мае, я.
Завеі за шыбамі вылі
І вецер шалеў там і роў,
Мы ж семечкі дружна лушчылі
Пузатых калісь гарбузоў.
Як цёпла было нам на печы,
Быў мяккім цагляны ляжак.
Здаваўся смачнейшым на свеце
Пасушаных яблыкаў смак.
Было тут усё: смех і жарты,
І маціцай бітыя лбы.
У “дурня” гулялі ў карты,
Вадзілася, на шчалбаны.
Буквар вывучалі, карпелі,
Салодкія бачылі сны,
Каптур абляпіўшы глядзелі,
Як смажыла маці бліны.
Бабуля нам казку казала,
На вуліцы снегам мяло…
Нас дзедава печ ратавала:
Спакойна, утульна было.
Прыстану калісь у знямозе,
Падточыцца холад да плеч,
Цяпло ўраз сагрэе ў дарозе,
Як ўспомню пра дзедаву печ.
снежань 2016

Шыпшына

1 кастрычніка –
дзень святой Арыны-шыпшынніцы
Хадзіла ўвосень святая Арына,
Спяліла ў садзе маю шыпшыну,
Ягадкі-слёзкі яе сабірала,
Я ж песню самотную ім заспявала:
“Святая Арына-жураўліны лёт,
Ой ты, ружовы мой шыпшынавы плод,
Ой вы, вострыя шыпы, не каліцеся,
Нізка галіначкамі нахіліцеся…”
Спявала я песню ды ўспамінала,
Як замуж мамка мяне выпраўляла.
Якісь пасаг у дарогу давала,
Шчэ й куст шыпшынавы мне накапала.
Казала матуля: “Ад гора не гніся,
Зняваг не цярпі, у шыпшыны вучыся.”
Забылася хутка я гэты наказ
Цяпер ўспамінаю яго, і не раз.
У мужнюю вёску прыйшла я дзяўчынкай.
Маладзенькай, незнаёмай чужынкай.
Пасадзіла шыпшыны тую галінку,
Матулі роднай маёй ўспамінку.
Не ўзлюбілі злыя людзі шыпшыну,
Ламалі, гнулі нібыта травіну.
Шыпшына ж кветкі свае ратавала,
Шыпы ім калючыя падстаўляла.
23
Не раз зневажалі шыпшыну, ругалі,
Амаль што пад корань яе высякалі.
Парасткі смела ўвесну пускала,
Ружовымі кветачкамі чаравала.
Праз боль і пакуты, як тая шыпшына,
Наперад іду, хоць жыццё “не маліна”.
З шыпшынай маёй непахісныя мы,
Не крыўдзі ты нас,
бо ў нас ёсць шыпы.
люты 2016

Вішнявец

Бяжыць праз вёсачку маю дарога,
Абапал роўна вішанькі растуць
І ў гэтай вёсцы вішань дужа многа,
Таму і Вішняўцом яе завуць.
Калі і хто садзіў іх – невядома,
Казалі людзі: так было здаўна,
Быў добрым чалавеча незнаёмы,
Адорваў Бог душу яго спаўна.
Я гонар мела тут вось нарадзіцца,
Глядзець на белых вэляў прыгажосць,
Вясною пышнай квеценню дзівіцца,
Цяпер, на жаль, я тут не часты госць.
Прыйду сюды ізноў каб пакланіцца
Зямлі вішнёвай, дзе дзяцінства смех,
Глынуць яе паветра, падзівіцца,
Бы чысцінёй, што дорыць першы снег.
Успомню вішань рад, які старожыць
Сцяжынку, што да студні пралягла,
Як сёстры, вішні радасна гамоняць
І з імі я шчасліваю расла.
Адчую пах вішнёвый, калі маці
У прыгаршнях яго для нас нясе,
І кветка вішні той бацькоўскай хаты
На ўсё жыццё ў сэрцы зацвіце.

Мая Радзіма

Кагосьці хвалюе Джаконды пагляд,
Яе таямнічыя вочы,
А нехта улюбёны ў марскі далягляд
Ці ў ззянне палярнае ночы.
А мне даспадобы старонка мая,
Якая радзімай завецца,
Дзе дзед нарадзіўся, мой бацька і я,
Куды маё сэрца хінецца.
Дзе бусел крылом абдымае зямлю,
Іскрацца гаючыя росы.
Мой край Шаркаўшчынскі, цябе я люблю,
Ты раем здаешся дзівосным.
Рачулкі блакітныя, кветкі, лугі…
Гляджу на іх – не нагляджуся,
Дзе знойдзеш яшчэ край прыгожы такі?
Радзімай сваёй ганаруся.
Старонка бацькоўская, родны куток
Я дзе б ні жыла, ні бывала,
У край запаветны, жыцця дзе выток
Вярнуцца душа ўсё ж жадала.
03.10.2016

Песня пра Каўшэлева

За густымі лясамі, барамі,
На ўскрайку пясчанага ўзлеску,
Абабітага злымі вятрамі,
Дзе на Мёры імкнецца “жалезка”
Людзі вёску здаўна заснавалі,
Каўшалёвам спачатку назвалі.
Ля дарогі там ліпы стаялі,
Таўшчынёю здзіўлялі камлі.
І чацвёра хай ствол абдымалі,
А ніяк звесці рук не маглі.
Род Катовічаў жыў там, Туронкаў,
Крышталевічаў род і Язёнкаў…
Дбайна ў вёсцы ўсе працавалі,
Згода й лад – гэтак мірна жылі
І хаціны свае абжывалі,
Гаспадарку якуюсь вялі.
Кашы й кошыкі ўмела плялі –
“Каўшалі” ім празванку далі.
Ёсць аднак і другое паданне:
Каб у бліжняе трапіць сяло
І не прыцемкам – днём ці ўранні –
Цяжкавата праз вёску было.
Скрозь імшары, балота лягло,
Яму рады амаль не было.
Абыходзілі і, як хадзілі,
Пратапталі тады новы шлях,
Мо кашы на прадажу насілі
Па сцяжыне на дужых руках.
І яна, як крывая душа,
Мела від чарпака ці каўша.
Ад каўша вось такога крывога
Назва вёскі, напэўна, пайшла.
Не адна тут легенда – іх многа,
Праўда, можа, да нас не дайшла…
Не спыняй жа, ты вёска, свой шлях,
Не ўмірай і жыві ў вяках!
2016

Снег думаў пра нешта…
Накінуўшы думкі на белыя плечы,
Снег ватай пухлянай зямлю засцілаў.
Кружыў ён павольна, бы думаў пра нешта
Ранейшае вёскі ён не пазнаваў.
Лажыўся снег мякка, свае слаў узоры.
Дзе ладных будынкаў стаяла зашмат,
Цяпер жа самотна, з ціхмяным дакорам
Сялянскія хаты курчэюцца ўрад.
Вось – двухпавярхоўкі ўшчэнт у развалах,
У вокнах аслепшых вятрыска пяе.
Калісьці дзяцей тут гуляла нямала –
Цяпер у мурах больш ніхто не жыве.
Нажаль у прасторнай калгаснай сталовай
Вяселлі шчаслівыя больш не гудуць.
Бярозкі самотна з каронаю кволай
На даху дзіравым знямогла растуць.
І побач, дзе жыта пасевам рунела,
Быллё колькі год ды суцэльны дзірван.
Дзе пральня стаяла, у скрусе збалелы
Узвіўся, травою парослы, курган.
Асыпаў снег шчодра, на поўную жменю,
І школу пустую, і яслі-садок,
Дзіцячага смеху ўсё меней і меней,
І дзе ты, разлівісты школьны званок?
Не бачна на снезе слядоў чалавечых,
Пакрэмзаны, вёска, прывабны твой твар
Быў гоман і радасць, цяпер жа – пустэча
Далёкіх пярэбараў змушаных дар.
І годна яна выглядала, і стала.
І зоркі ссыпаў на яе зарапад.
Як цэнтрам калгасу служыць перастала,
Пакатай дарожкай пайшла ў заняпад.
Цэнтральная вёска і вось – адмірае,
Замшэлыя хаты зжываюць свой век.
І хто без вайны нашу вёску знішчае:
Настырлівы час або сам чалавек?


***
Маладыя гады уцякаюць,
Прыспешваюць, гоняць наўскач,
Пугай коней сваіх паганяюць,
Не стрымаць мне іх, хоць ты заплач.
Маладосць ад мяне уцякае,
Спатыкаецца, подбегам мчыць,
Ужо восень на пяты ступае
І сівая кудзеля тарчыць.
Адгуляла ды адбалявала
І памкнулася прэч назаўжды,
Развітальным крылом памахала,
Як сабраныя ў клін жураўлі.
Прабачальныя моўлю я словы
І журботна ў неба гляджу.
Павяду з жураўлямі размову,
Пра бяду ім сваю раскажу.
Ой, жураўкі, вы пільна глядзіце,
З вышыні вам жа лепей відаць,
Маладосць – маю страту – вярніце,
Мне самой яе ўжо не дагнаць.
Напярэймы вы, птушкі, ляціце,
Маладосці маёй наўздагон,
Прабачэння ў яе папрасіце,
Ад мяне перадайце паклон.
Вы нястомна няспынна гукайце
З лёгкім ветрам ды з цёплым дзяньком,
Маладосць, маю згубу, шукайце,
Ў добры шлях вам, сябры, паяском.
Пракурлыкалі птушкі: – Даволі!
Хопіць плакаць па ёй, сумаваць,
Маладосць больш не прыйдзе ніколі,
Яе трэба ўпару шанаваць.
Хопіць клікаць юнацтва гадочкі,
Не пабачыцца вам ужо зноў.
Не вярнуць нам з вясновым дзянёчкам
Маладых вашых светлых гадоў.
кастрычнік 2016

Шчасце

Па-рознаму шчасце будуем,
У кожнага свой эталон,
Сваёю душою малюем
Асобага шчасця фасон.
Адны бачаць шчасце ў багацці,
У смаку даляраў, рублёў,
Дзе золата, грошай палаці,
Без працы, ды без мазалёў.
Адправіўся нехта па свету
“Граалеву Чашу”* шукаць,
Іх шчасце – не згінуць у Лету,
Над мірам заўжды панаваць.
Для некага шчасце – наркотык,
Ды п’янага зелля угар,
Другія не могуць без “шмотак”,
Іх шчасце – караляў цяжар.
Сапраўднага ж шчасця нямнога,
Для шчасця патрэбна адно:
Да роднага дому дарога,
Нязгаснай любові святло.
Бо шчасце – здаровыя дзеці,
Бо шчасце – жывыя бацькі,
Каб мір быў на нашай планеце
І подых жыцця трапяткі.

* * *
Сапраўднае шчасце – гэта калі
Не адзін ты на гэтай зямлі,
Бо шчасце тады можа быць
Калі ёсць з кім яго раздзяліць.
* Граалева Чаша* – свяшчэнны сасуд, сімвал
бяссмерця і непамернай сілы.

Жыццё

Жыццё люблю, ім не магу напіцца,
Скрозь паўсядзённых клопатаў смугу
Я прагна п’ю жыцця майго вадзіцу
І да спачыну наталіцца не змагу.
Я не магу надыхацца паветрам,
І боскай чысцінёй,і дабрынёй людской,
І ветру цёплым подыхам прыветным,
І пахам хлебнай нівы залатой.
І як жа не дзівіцца мне пралескам,
І жыту спеўнаму, і песням жаўрука,
Прыгожанькай бярозе, што на ўзлеску,
І хваляў плёскату, якія мчыць рака.
І па жыцці мне як не ганарыцца
Людзьмі, што лес удзячны пасылаў
Ў іх не пакіну мудрасці вучыцца,
Жыцця навуку люд мне перадаў
Хай крочу я цярністаю дарогай,
Жыццё не перастану шчасцем зваць.
За тое, што жыву, удзячна Богу,
Мне гэта “ дзякуй” кожны дзень казаць.

Музыка

Паводле”Апокрыфа”
М.Багдановіча
Са скрыпкаю ходзіць музыка па краю,
Выводзіць ён смыкам, умела іграе.
Ў руках яго скрыпка то зычна спявае,
То плача жалосна, аж сэрца кранае.
Здымаючы шапку, музыку віталі,
Як сонейка ўвесну, бывала, чакалі,
Знайшліся й такія, што зняслаўлялі
Ды з’едліва ў вочы яму дакаралі.
Што ж ты не працуеш, на скрыпачцы граеш,
Прывольна жывеш, ні пра штосьці не дбаеш,
Зусім ты ў сэрцы сорам губляеш,
Як жыту валошка – ўсяму замінаеш.”
Галоўку музыка нізенька схіляе
І твар ад людскіх нараканняў хавае:
– Мо лішні на свеце? – у Бога пытае.
Пан Бог жа музыку, сядзіць, павучае.
– Не трэба пятрэць над складанай задачай,
Хоць поўна жыццё люду клопатнай працы.
Душа ж зварухнецца і стане гарачай –
Хто ёй дапаможа? – песня, няйначай.
Спяваюць на хрэсьбінах ды на радзінках,
На Тройцу пяюць, на Купалу, ў зажынках,
На йгрышчах, вяселлях, ды на вечарынках,
Ў талоцы, ў бяседзе, з вянком на дажынках…
Здаецца і праца з табою лягчэйшай,
З табою, музыка, і край прыгажэйшы,
Ад песні тваёй будзе хлеб найсмачнейшым,
Пад скрыпку тваю будзе мёд саладзейшым.
Не трэба, музыка, занадта журыцца,
Душа ў людзей толькі песняй гаіцца,
Да скону народу ёй не наталіцца,
Прад музыкай трэба ў паклоне схіліцца.
Уцяміць павінен пусты недарэка:
Не спыняць імклівы бег музыкі-рэкі.
Так будзе далей, як было ў нас спрадвеку,
Пакуль жыці будзе душа ў чалавеку!
23.10.2016

Бусел

Паводле казкі
Я казку добрую сягоння ўзгадаць хацела б
Пра пільнага і добрага бусла,
На вольны ўзмах крыла яго бясконца я глядзела б…
Казка ж вось якая пра бусла была.
Агідных ўсіх пачварау ў. вузялок сабраўшы,
Даў чалавеку Бог такі наказ:
– Знясі ўсе гэтае ў балота, не глядзеўшы,
Што ў торбе той! – стражайшы быў прыказ.
Усе-такі цікавасць чалавека адалела,
Дапытліва ён торбачку раскрыў…
Брыдоты ж соўма паляцелі, ашалела,
На волю іх ён, не хацеўшы, адпусціў.
І сталі хутка ўсе пачвары распаўзацца:
Брыдкія змеі, пацукі і гады,
Знянацку, неспадзеўкі ва ўсе бакі кідацца,
Сабраць, як не хацеў, не даў ён рады.
Бог строга пакараў за нецярплівасць чалавека,
Ў судзе высокім мог яму сказаць:
– Буслом ты будзеш, чалавек, і дзюбаю спрадвеку,
Што выпусціў з мяшка будзеш збіраць.
Жыць будзеш вольна, незалежна, каля хатаў
Збудуеш ты высока там гняздо,
Не трэба крыўдзіцца, бо сам у гэтым вінаваты,
Ад ворагаў пільнуй цяпер жытло.
З тае пары і ходзіць так наш бусел клапатлівы
На тоненькіх, чырвоненькіх нагах.
Ён ловіць жабак, змей агідных так рупліва
Ды прыгажосць разносіць па лугах.
Да сённяшняга дня жыве наш белы бусел,
Лятае вольнай птушкай над зямлёй,
Лунае над прыгожай нашай Беларуссю,
Пільнуе мір і цешыць нас красой!
2016

Велікодны пост

Ў Вялікую Посніцу мы ўступаем,
Ў людзей праваслаўных наперадзе Пост.
Пакуты Хрыста на Крыжы ўспамінаем,
К Богу малітвамі ладзячы мост .
Стаім на каленечках перад іконай,
Галовы схіляе нам нізкі паклон,
Чытаючы “Верую” святасці поўнай,
У неба ляціць прабачальны наш тон.
Скаромнае ежы не есці стараемся,
Іскрынкі любові сваёй раздаём,
Саборваннем дружна ў храме яднаемся,
К Богу на споведзь пакорна ідзём.
Наказ той галоўны ад Бога самога:
Павінны душу на дабро настаўляць,
Балючаю шпількай не быць для другога,
Злосці і зайздрасці спадкі зганяць.
Не страўнікі чысціць нам трэба, а душы, –
Каб людзі дабрэйшымі стаці маглі.
Любоў мы ў сэрцах пасеяці мусім,
Каб згодна ў ладзе да скону жылі.

Мой новы дзень

Ну, добры дзень, наш новы дзень,
Хай сапраўды ты будзеш добрым,
Шансуе хай нам сёння на людзей
Спагадлівых і блізкіх духам, родных.
Напоўніцца хай плёнам новы дзень,
Як рэчка поўніцца вадой да краю,
Хай не засмуціць яго хмараў цень,
І поспех смела дзверы адчыняе.
Хай сонечным наш будзе новы дзень,
Ласкавым промнем сагравае,
І днём здзяйсненняў мараў і надзей,
І шчасця птах у небе не знікае.
Ты, новы дзень, здароўя ўсім жадай,
Хай смех дзіцячы разліецца,
Натхнённасцю і працай сустракай,
У справах хай усё нам удаецца.
Наш новы дзень, ты ясны або хмарны,
Ў круг жыцця якім бы не ўвайшоў,
Не будзем траціць цябе марна
І будзем дзякаваць, што ўсё ж прыйшоў.
22.09.2016

Вечарніца

Вось запаліць зорку
Ноч на адвячорку,
Вокам каб мігцела,
На зямлю глядзела.
Зорка-вечарніца,
Ясна зараніца,
Свеціць у нябёсах,
Даў ёй Бог свой посаг.
Вейкаю міргае,
Уніз паглядае,
Ціша ці шчадруе,
Зямлю ці мілуе.
Ці ляглі туманы
На лясы, курганы,
Ці халодзяць росы
Свежыя пракосы.
Ці занадта жыта
Цішынёй спавіта,
Колас ці гуляе,
Зерне ці люляе.
Птушак перагуды
Спевы свае, цуды
Ці спынілі ўночы,
Ці спяваць ахвочы.
Сон які ў кветак,
Пах, што ў ранэтак,
Ці збірае вецер,
Ці спіць у суквеццях.
Зорка-вечарніца
Ў Бога памачніца,
Правіць жа ёй толькі
Да ранішняй зоркі.

Ночка таямніца

Блакітная ночка над намі
Расправіла свой парасон,
Плыве над ракой і лугамі
Дзівосны і велічны сон.
І бліскае зорачка вейкам,
Міргае нам вокам здаля.
Накрытая згадкаю нейкай
У стоме дрымотнай зямля.
Ляглі дыяментамі росы,
Грывасты снуецца туман.
Прабегчыся хочацца босай,
Ўдыхнуць прахалоды дурман.
Зямля з небам быццам бы зліта
Ў абдымках начной цішыні,
Прызыўна нас цягне магнітам
Нязведанасць той вышыні .
Бяздонных нябёсаў прастора
Нас вабіць ў згадкавы свет.
Вышэй могуць быць толькі зоры,
Далей…
таямнічы Сусвет.
08.02.2017

Сон

Наплыць апаўночы ты меўся
З-за шэрасці стылых вакон,
Аднак не ідзеш, дзе ты дзеўся,
Ласкавы мой сябра, мой сон?
Прыйдзі, я прашу, на гадзінку,
Спакоя крылом агарні,
Забыцца мне дай на хвілінку,
Ды феніксам у вочы зірні.
Будзь “хуткай” маёй дапамогай –
Пазбавіш ад думак начных,
І сілы дасі ад знямогі,
Ад дзённых турботаў скразных.
Маё закалышы ты сэрца,
Мяне заспакой, залюляй,
Трывогам закрый шчыльна дзверцы
І сэрцу зачэзнуць не дай.
Схіляецца золак, на скронях
Яго языкі ўжо блішчаць…
Ізноў не прыйшоў сон сягоння
Сяброўку сваю падтрымаць.
сакавік 2016

Сяброўства

Сяброўства – гэта ўсё ж не жарты,
Яго, як скарб той, беражы.
Без сябра ні на што не варты
Ты, братка, як там не кажы.
Без сябра, дружа, як без солі –
Падасца прэснаю яда,
Калі ж вы ў купе, то ніколі
Вас не адолее бяда.
Сапраўдны сябар – тыя ж лекі –
Суцішыць горыч у бядзе,
Тугу і скруху ён навекі
Нібы рукамі развядзе.
Сябры патрэбны, як паветра.
Душу сяброўствам наталяй,
Знямогся сябар перад ветрам –
А ты руку яму падай.
І ён ў адказ цябе падыме,
На помач прыляціць здаля,
Апошнюю кашулю зніме,
А злосніку дасць кухталя.
Ты памятай да скону веку,
Дзе б ты ні йшоў, не ехаў, быў,
Што грош цана, як чалавеку,
Калі пра сябра ты забыў.
26.11.2016


Я вярнуся ў гэта жыццё

Ўсё не вечна на свеце, я знаю,
Час настане – пайду ў забыццё.
Толькі, дружа, табе абяцаю,
Я вярнуся ў гэта жыццё.
Я вярнуся сюды цёплым ліўнем,
Ці вясёлкай ўпаду на зямлю,
Закрасуюся жытам мо спеўным,
Ці зязюляй ў бару закую.
Ты пабачыш мяне ў сціплай ружы,
У брыльянце світальнай расы,
Ў незабудачцы кволай нядужай,
Ці ў лісточку бярозы-красы.
Прабягуся праменьчыкам сонца,
Жаваронкам цябе абуджу,
Стану вішняю белай ў ваконцы,
Хмаркай ветлівай ў неба ўзлячу.
Я прыйду можа рэхам ці дымам,
Ветрам, пахам ці пачуццём,
Крыкам стану мо я жураўліным,
Каб яшчэ раз зірнуць на жыццё.
Я вярнуся сюды каб сказаці,
Што на свеце мілей за ўсё
Словы важкія: Мова і Маці,
Шчэ Радзіма і слова Жыццё!
чэрвень 2017

Абеліскі

Не чула я ваеннай кананады,
У артэлерыйскім не была агні
І ад разрываў мінаў і снарадаў
Не чула стогну матухны-зямлі.
Не ведала я той вайны праклятай,
Дзе згінуў кожны трэці беларус.
Стаю ля абеліска вінавата
І бачу Белую святую Русь.
Як вораг топча яе цяжкім ботам,
Палаюць хаты, вёскі, гарады
І кроў салдацкая ліецца з потам
Чатыры доўгія жахлівыя гады.
На абелісках прозвішчы, імёны
Вайной забраных мужных землякоў,
Не тысячы, не сотні – іх мільёны,
Дачок Айчыны роднай і сыноў.
Шапоча ў майскай зелені вятрыска…
Нас горкім напамінам абдае.
Стаяць па ўсёй краіне абеліскі,
Напамінаюць аб былой вайне.
23.04.2016

“Чырвоныя кветкі цюльпанаў”

Чырвоныя кветкі цюльпанаў –
Для нас напамін аб вайне,
Салдат незагойныя раны,
Якія трывожылі ў сне.
Бутончыкаў чырвань тых дзіўных –
Герояў загінуўшых кроў,
Аддаўшых жыццё за Радзіму
Тваіх і маіх землякоў.
Чырвоныя кветкі, бы вочы
Матуляў, удоў і сірот,
Што плакалі доўгія ночы
Пакутніцкія напралёт.
У чырвані кветкі палаюць –
Палаючых вёсак агонь,
У неба яны пасылаюць
Захопнікам-катам праклён.
Чырвоная россып цюльпанаў
Чырвонаму Сцягу з радні,
Каторы над паўшым Рэйхстагам
Развіўся тады ў вышыні.
Чырвоныя кветкі цюльпанаў,
Лагодны і сонечны май,
Героі вайны, ветэраны…
Ты помні!
І не забывай!
22.04.2016

Люты

Ачнуўся – драмаў –
страпянуўся,
Снежныя абуў вайлакі,
У белы кажух апрануўся
І віхрам памчаў да ракі.
Адкрыўшы лядовую скрыню,
Ён вецер халодны пускаў,
На перад, на волю той рынуў
І посвістам страх наганяў.
Віхура гудлівая злая,
Адданая служка яго,
Стагнала, нібыта старая,
Схваціўшы сваё памяло.
Круціла яна, замятала,
Са злосцю ганяла снягі,
Кастлявай рукой будавала
Высокія гурбы-стагі.
Пануе пан люты заможна –
Завеяў, снягоў валадар,
Прыродзе даказвае грозна:
Адзіны ён тут гаспадар.
люты 2016

Чакаю вясны

Ні радка, ні натхнёнага верша,
Спіць душа, сніць салодкія сны.
–Ты не пішаш? – пытае не першы.
– Чакаю, чакаю вясны.
Бо зімою слізгаюцца думкі
І чапляюцца за каміны,
Што пускаюць дымлявыя клункі.
Чакаю, чакаю вясны…
Не разбудзяць пачуцці марозы,
Бо зацялі дыханне яны,
Хачу слухаць салоўку ў лозах.
Чакаю, чакаю вясны…
Прылятуць на радзіму з чужыны,
Жаваронкі – вясны вестуны,
І пачуе зямля спеў птушыны.
Чакаю, чакаю вясны…
Загамоняць шпакі дружным хорам,
Галасістыя гаваруны,
Нас абудзяць іскрыстым мажорам.
Чакаю, чакаю вясны…
Прагрыміць гром вясновы заўзята,
Не засмуціць лірычнай струны.
І пральецца дажджом каля хатаў
Чакаю, чакаю вясны…
Запрацуюць ізноў і заззяюць
Цёплых сонечных промняў млыны,
Схамянецца душа і адтае…
Дачакаюся ўсё ж я вясны!
Адчуванне вясны
І не трэба казаць
Ў жыцці шчасця няма,
Зноў спяшае да нас
Прыгажуня-вясна.
Крочыць смела яна,
Жаваронкам пяе,
Сцежку сцеле сама,
Зелянінай кладзе.
Гоніць хуткім скачком
Фанабэрысты снег
І прыносіць з вянком
Першых кветачак мех.
Расчыні ты акно,
Навакол паглядзі,
Веснавое кіно
На далонь пакладзі.
Промні цёплай вясны
Пацалуюць шчаку,
І напоўняць яны
Хваляваннем душу.
Як гарэза-ручай
Сэрца зноў зазвініць,
Ты за шчасце прымай
Зноў вясною ажыць.
2017

Красавік

Распагодзіўся сонцам вясновым
Гаманкі чараўнік-красавік.
Ажывае прырода нанова,
Снег іржавы апошні ўжо знік.
Сонца промні струменіць іскрыста,
След прапаў ў маркотнай слаты,
Ручаёчак-гарэза празрысты
Скокам радасным мкне ў чараты.
Завялі жаўрукі спевы-цуды,
Перапёлкі, гракі і шпакі…
Несціханыя іх перагуды
Гоняць хвалі ажыўшай ракі.
Што за возера-цуд на ўзлеску?
Дзівіць вока лагодны блакіт.
Красавіцкія гэта пралескі,
А пялёсткі іх, што аксаміт.
Красавік фарбай першай малюе
Крокус юны, фіялку і сон,
І падснежнікам белым чаруе,
Цешыць слых яго срэбраны звон.
З кволай рунню вятрыска гуляе,
Кліча, будзіць яе да жыцця,
Асалода навокал такая –
Галаву кружыць да забыцця.
Белагрудкі-бярозкі спяваюць,
Ў завушніцах – царэўны яны,
Горда свету ўсяму аб’яўляюць:
Красавік – сябар вольнай вясны!
2017

Мой любы май

Іду асцярожнай ступою
Цнатлівай травіцай у май,
Раса жыватворнай слязою
Абмые прастору, мой край.
Прыветна і хораша ў маі:
Карону лес лісцем прыкрыў,
Салоўка шчымліва спявае,
Ягоны спеў гай абудзіў.
Нябёсаў блакітных раўніна…
Крыху запаволю хаду:
Вакол ізумруд зеляніны
Чаруе мяне, дзе не йду.
Прыгожа сады расцвітаюць,
І сонейка грэе зямлю,
І квеценню бэзы вітаюць.
О, май, я цябе так люблю!
Чаму ж ты, мой маю шумлівы,
Так сэрцу майму дарагі,
Завешся людзьмі нешчаслівым
І лёс ім прыносіш благі?
Як ў маі на свет нарадзіўся,
Ці мо ажаніцца хто змог,
Лічы, што слязьмі ты заліўся
І згінеш ў бядзе, крый жа Бог.
Мне ў маі на свет нарадзіцца
Быў Богам прызначаны лёс,
Каб горкае долі напіцца
І выплакаць возера слёз.
Мінулага не пашкадую,
Наперадзе шчасце знайду,
Сама я сябе ўратую,
Цябе ж, май, я не разлюблю!
2016

Бэзавы рай

Дзе бэз цвіце, там тысяча ўсмешак,
Дзе бэз цвіце, святло мілосці там.
Нясе душы маёй вянок пацешак,
Спакой у сэрца, радасць дорыць нам.
Прыходзіць да мяне ён майскім госцем,
Ваколіцу, бы дзеўку, прыбярэ,
Бухматы бэз чаруе прыгажосцю,
Буяе пышна, звоніць і пяе.
Красуе бэз, суквеццямі палае,
Шматлікім колерам вясны кіпіць.
Ліловы бэз, ружовы вас вітае,
Блакітны вось, мажэнтавы гарыць.
Салодкі водар бэзу носіць вецер,
Дурманіць галаву, удаль плыве.
Спытаеш ты: – Дзе рай на гэтым свеце?
Скажу табе : – Рай там, дзе бэз цвіце!
май 2016

Шматколернае лета

У звонкага лета ўся ў бомах карэта,
Вогненым сонцам карона гарыць
Пявучымі зоркамі сыпле прыветы,
Зычнай расой у траве шапаціць.
Багатае лета спраўляе банкеты:
Поўныя сподкі малін і чарніц,
У пышных сукенках, ў чырвоных берэтах
Вабяць, завуць нас паляны суніц.
З чубатага лета пішы хоць партрэты:
Вочы крынічныя, з жыта каса,
Здзіўляюць бярозак-шаптух сілуэты,
Грыў кучаравых іх цуда-краса.
Духмянае лета – кветак букеты,
Водарам мёда прапахлі лугі,
Пракосы кладуцца нібыта манжэты,
Пах свежага сена даруюць стагі.
Ў пяюліцы-лета свае ёсць квартэты:
Ластаўкі дружна спяваюць на “ах!”
Павольна лунаюць нібы ў менуэце,
Добра прыбраныя, у гальштуках.
Пра гучнае лета ідзе аперэта:
Каня галосіць, фальцэтам пяе,
Зялёныя конікі шпараць санеты,
Іх шматгалоссе вятрыска нясе.
Спатнелае ж лета працай сагрэта,
Трэба скасіць, прапалоць, змалаціць…
“Руплівіцай” клічуць лета за гэта.
Збярэш што ў лета – зімой будзеш жыць.
чэрвень 2017

Давай успомнім наша лета

Давай успомнім наша лета:
Пах мяты над ціхай ракой
І луг рамонкавы прыветны,
Дзе мы спаткаліся з табой.
Давай успомнім наша лета:
Цяпло купальскага агню,
Калі былі з табой сагрэты
Мы словам першага “люблю”.
Давай успомнім наша лета:
Паклоны сініх васількоў,
У хвалях радаснага жыта,
Дзе мы з табой знайшлі любоў.
Давай успомнім наша лета,
Дзе месяц песні нам спяваў,
Складала ночка нам санеты,
І зорны купал абдымаў.
Давай успомнім наша лета,
Чабор і руту як дарыў,
Саджаў у шчасця ты карэту
І пра каханне гаварыў.
Давай успомнім наша лета,
Як любаваліся зарой,
Магла ляцець я на край света,
Ды толькі поруч каб з табой.
Давай успомнім наша лета,
Куды больш сцежкі не знайсці.
Мне не забыць пра лета гэта,
Калі ты быў ў маім жыцці.
чэрвень 2017

Рамонкавы букет

Ціхавейнай летняю парою
З дывана мурожных спелых траў
Ты сваёй нясмелаю рукою
Мне букет рамонкавы сабраў.
Як ад сонейка прамень вітання
Жоўтым вочкам кветка падміргне
І ўспомню я далёкае спатканне
Як ў каханні ты прызнаўся мне.
Як сцяжынкай крочылі мы роснай
І дурманіў пах нас лугаўя
Як гарачыя шапнулі вусны
“Ты адзіная каханая мая”.
Як са смехам я, рвучы пялёсткі
Варажыла: праўда а ці не?
З галавы маёй злятала хустка
Як салодка цалаваў мяне.
Шмат гадоў мінула з той сустрэчы
Як раней мы поруч, любы мой.
Я гляджу ў рамонкавыя вочы,
А на сэрцы ціш і супакой.
Я гадаць не буду на рамонках,
Мне пялёсткаў белых больш не рваць.
Ты букет прыносіш кветак звонкіх
Значыць, будеш моцна ты кахаць.
чэрвень 2017

Не заві

Колькі раз у жыцці памылялася
(Мо падводзіў мяне дрэнны зрок),
Мне будзённае святам здавалася,
Міражамі мігцела здалёк.
З галавою душа акуналася
Ў раўнадушша халодны абсяг,
І да здрады-ракі прытулялася,
Дзе пачуццяў твой бераг засмяг.
Хваляй чыстай плысці памыкалася,
Люты вір прыняла за любоў,
Ў кругаверці вады захлыналася
Плынню хуткай падманлівых слоў.
Хутка лодка кахання разбілася,
Летуценным і крохкім было,
А сукенка са шчасця знасілася,
Зрэб’е шэрае голіць плячо.
Надалей буду я дальнабачнаю,
Не пашлю больш на росхрыст душу.
Не спадманеш прынадаю смачнаю,
Не заві да сябе – не прыду!
2017

Без цябе

Я снегам таяла перад табою
І ветрам цалавала любы твар,
Плыла ўдаль разгойданай ракою
Ў разводдзі смелых, палкіх мар.
Не верыла, што мёд бывае горкім,
Вясна пачуццяў можа стыць зімой,
Любоў падасца шкельцам крохкім,
Жыцця пярына зменіцца жарствой.
Усё чакала, што вясёлкавай наміткай
Галоўку ўпрыгожыш па вясне,
А ты ў касу сярэбраную нітку
Са здрады сплёў так жорстка для мяне.
Цярпела доўга крыўду і абразу,
Пакорлівым дажджом спадала ў след,
З гадамі толькі зразумела, не адразу,–
Далёкай зоркі не сагрэе свет.
Са слёзаў возера кідаў глыбіні,
У вір заносіў неаднойчы ты мяне…
Знайшла ў сабе сілы пайсці супраць плыні,
З табою жыць побач, але ж без цябе.
май 2017

Ўсё можа быць…

Не можа быць:
Тваё каханне зоркай яркай адгарыць,
Начною знічкай упадзе,
Рук больш не злучыць, не звядзе.
Не можа быць, не можа быць…
Што робіць мне
Калі яно вуглём далоні апячэ,
Не ўтрымаць яго адной,
Хачу дзяліць яго з табой.
Яшчэ пячэ – балюча мне.
Не можа быць:
Твая душа тужлівай песняй адбаліць
І абарвецца, як струна,
Не вернецца ізноў яна.
Не можа быць, што адбаліць.
А можа быць,
З вугельчыкам надзеі ўсё ж даплыць
Да твайго сэрца берагоў,
Каб загарэцца разам зноў?
Як мае быць –
ўсё можа быць,
ўсё можа быць…
2017

Белым цветам пышна

Расцвітала вішня,
Расцвітала вішня
Ля майго акна.
Каля гэтай вішні,
Каля гэтай пышнай
Першая сустрэча
З міленькім была.
Ля вішні сядзелі,
На зоркі глядзелі,
На зоркі глядзелі,
Марылі з табой.
Салаўі спявалі,
Сэрца напаўнялі,
Сэрца напаўнялі
Шчасцем і тугой.
Зноў прыйду да вішні,
Вішня ўжо не пышна,
Не пяе салоўка,
Ў цішы я пастаю.
Дзе ж ты, мой каханы,
Дз ж ты, мой адзіны,
Аднаго кахаю,
Аднаго люблю.
Не вярнуць былога,
І няма мілога,
Не забыць такога,
У сэрцы толькі ты.
Зорачка пагасла,
Яго каханне згасла,
Яго каханне згасла,
Знікла назаўжды.
Ой, сяброўка вішня,
Хутка будзеш пышна,
Зноў ты будзеш пышна,
Салоўка прыляціць.
Пагляджу на вішню,
Пагляджу на пышну,
Успомню пра каханне –
Сэрца зашчыміць.
16.06.2016

Белым цветам пышна

Паводле рускай народнай песні
62
Пайду
Пайду ў ноч,
Нават не азірнуся,
У празрыстую ціш, на прастор.
І ў чарах начы акунуся,
Смела ўскінуўшы мары да зор.
Ноч аркестры на небе збірае,
Сонны ветах – галоўны скрыпач.
Рэжа думкі мае, з ног збівае
Тваё чэрствае слова “прабач”.
Хай мне памяць падножку стаўляе,
І ў плечы мне б’е ўспамін,
І па сцежцы ісці замінае
Тумановы гаркотны палын,–
Усё роўна ў шлях новы паверу!
Хай засвецяцца сто бліскавіц,
Я журбу сваю крокамі змеру,
Каб не ўпасці пакутліва ніц.
І адчайна закрыю старонку
Шэрай кніжкі былога жыцця.
Стрэчу позіркам новую зорку
Непадманнага ўжо пачуцця.
Не гукай, не адклікнуся ўвечар,
Больш тугу не прыму за радню,
Не ў цемру іду – на сустрэчу
Шчаслівейшаму новаму дню.
25.02.2017

Сила поэзии

…Музы, молю – из толпы многогрешного рода людского
Вечно влеките к священному свету скиталицу-душу
Из античного гимна
Я в Таинство Поэзии несмело
Рукой дрожащею открыла дверь.
Там искорка мечты моей горела
Теплом её согреюсь я теперь.
Хоть слабым огоньком она светилась,
Но лучик Вдохновения зажгла.
Душе,в темнице затхлой, что томилась
Свободу и прозренье принесла.
На время Муза крылья одолжила.
Поднявшись над собой я поняла:
Не так жила и не того любила,
Не там подарков от судьбы ждала
Очнувшись вдруг, глаза свои открыла
На мир, в котором будто не жила,
Где серым будням нехотя служила
Покорною рабыней их была.
Поэзия мне небо подарила,
Чтоб нежной звёздочкой на нём светить.
Крестом то небо будто осенилось,
Пред ним я буду Господа молить.
Прошу, о Небо, непомерной силой
Ты искорку Мечты не погаси.
Чтоб Муза часто в гости приходила,
Об этом за меня её проси.
Меня не покидай ты, Вдохновенье,
И ярким маяком вдали свети.
Ты жар вдохни в Мечту без сожаленья
И эту искру в пламя преврати!
17.03.2016

Март

Капризный март по лужицам гуляет,
То в зеркале их рябью задрожит,
То хлопья снега с неба он срывает,
С холодным ветром в вальсе покружит.
То солнца лучиком нам улыбнётся,
А то вдруг хмурой тучкой загрустит,
Погожим днём ручьями разольётся,
А поутру морозцем захрустит.
Порадует весенними деньками,
Подарит нам подснежников букет,
А вот, прикрывшись грустными бровями,
Передаёт от злой зимы привет.
То тихо плачет март, а то хохочет,
То ранним жаворонком зазвенит…
Но как зима вернуться всё ж ни хочет,
На крыльях марта к нам весна спешит.
март 2016

Осень, моя госпожа

В бальном платье из мокрого шёлка
Осень царственно в гости пришла.
Чуть прикрыв глаза рыжею чёлкой,
Всем подарки свои принесла.
Серьги красные тонкой рябине
И игривый в кудрях завиток,
А на голову грустной осине
Повязала чудесный платок.
Надевала корону берёзке,
Диадему – из золота вся,
Разбрасала багряные блёстки,
Поиграла, листвой шелестя.
В лес грибной принесла она дождик,–
Для опят и груздей любата!
Листья жёлтые бросив на мостик,
Расстелила ковёр – красота!
Юбки красные сладким брусничкам
Как царица дарила она,
Спелым ягодкам, клюквам-сестричкам
Щёчки красила смело сама.
Осень шла одинокой тропою,
Вился шлейф из листвы за спиной,
Оставляя вослед за собою
Аромат спелых яблок густой.
Подружила меня с нежной грустью,
Настальгию душе принесла.
В пояс я поклонюсь рыжей гостье:
“Благодарствую Вам, Госпожа!”
17.09.2016

Притча о любви

Давно это было: на свете
Таинственный остров стоял,
На нём проживали там вместе
Все ценности,что нам Бог дал.
Была тут любовь и удача,
Богатство и гордость жила,
Радость с весельем в придачу
На блюдечке счастье несла.
Но грозная сила морская
Потоп принесла на волнах,
Все ценности, в спешке толкаясь,
В бега дались на кораблях.
Вот ценности к брегу подходят
И вёслами в лодках гребут,
Любовь же корабль не находит,
Её и с собой не берут.
Испуганной птицей металась,
От страха большого дрожа,
Ужасная участь досталась,
Всё ближе и ближе вода…
Взмолилась она: – О, Веселье,
Возьми ты c собою меня!
Не слышит Веселье, с похмелья,
Махнув только: не до тебя!
Богатству вдогонку кричала:
– Найди для меня уголок!
– Золото всюду, – оно отвечало, –
Для тебя места нет, дружок.
У Гордости помощь просила:
– Спаси, помоги, пропаду!
Гордость же мимо проплыла
– Ты никто, прощай, ухожу.
Баркас незнакомый подходит,
Любовь нашу в лодку берёт,
На сушу тихонько отвозит
И платы с неё не берёт.
– Но кто ты, скажи, заклинаю,
Ты вернул меня к жизни вновь.
– Я Время, и я только знаю,
Что важнее всего – Любовь!

Разочарование

Как и я, дождь не спит,
Барабанит по окнам,
Гонит мысли мои
В край продрогший, промокший.
В край, где рушится всё:
Ожиданья, надежды,
Хрупкой жизни моей
Дорогие мгновенья.
Всё, чем в жизни жила
И чего я так ждала,
Смыло серым дождём,
Всё несбывшимся стало.
Вот и дождик прошёл,
Он умчался отсюда,
Тучи ж в сердце легли,
Что пришли ниоткуда.
Может, дождик вернуть?
Может, счастья просить?
Только боль не унять,
Сколько ливню не лить.
2010

Признание

Я маску клоуна весёлую надела,
Смеясь, по жизни роль шута играла,
В восторженной толпе успех имела,
Никто не понял, что душа моя страдала.
Хотелось мне рывком смешную маску снять
С больного и нахмуренного взгляда,
От ложного притворства прочь бежать
И дать понять – смеяться надо мной не надо.
Не стыдно ли смеяться, когда душа больна
И рана униженьем кровоточит с болью,
Раздели до гола, стыдом горит она,
Смешали с грязью, но с неё довольно.
Не глупый шут, не Арлекин я – человек,
Я женщина, которая страдала.
Любовь – святое чувство, не убить вовек,
Она в душе моей из пепла встала.
Любовь пришла весенним чистым ручейком
И смыла грязь с души и грим с лица актёра.
Как хорошо жить с человеческим лицом,
Играть себя, а не чужие роли.
февраль 2016

Одиночество

Не боюсь я того одиночества,
Когда в доме совсем одна,
Где ночами бессонница топчется,
Ей подругою – тишина.
И нисколько меня не страшит она,
Вьюга злая, мглы густота,
Что оставит в ночи без огня меня,
Заслонит мне свет темнота.
А страшат меня тени безмолвия
И друзей моих глухота:
Душа помощи просит невольная,
А в ответ – одна пустота.
И боюсь я такого мгновения,
Когда равнодушия клин
В грудь вонзается без сожаления,–
Вот тогда ты, друг мой, один.
Я такого боюсь одиночества,
Когда сердца боль на замке,
С безразличием, чувством просроченным,
Что тепла не держит в руке.
Я боюсь твоего безучастия,
Глаз твоих колючего льда,
Без внимания и понимания
Одинокой мне быть всегда.
январь 2016

Надежда

Свечи четыре в комнате горели
И меж собою разговор вели:
– О, люди, если б только вы умели,
Хранить спокойствие души могли.
Свеча Спакойствия так говорила
И тихо таяла, судьбу кляня,
А вместе с воском уходила сила,
Покой людей с собою унося.
– Я – Вера, к сожалению большому,
Не стала человеку вдруг нужна.
От ветра дуновенья небольшого
Вторая вмиг погашена свеча.
– А я – Любовь, – сказала свечка третья,
– Как я могу гореть, когда кругом
Накрыла ненависть всех чёрной сетью,
Вдавилась в души злобным колесом?
Кричала я: “так стойте, подождите,
Вы – свет души, я темноты боюсь,
Вы для меня, пожалуйста, горите,
Иначе в жизни я с пути собьюсь!”
Вдруг голос нежный той свечи четвёртой,
Он где-то рядом тихо прозвучал,
Хоть маленькой свечи и очень робкой,
Но этот огонёк людей спасал.
– Не бойся, пока я ещё живая,
Ты можешь три потухшие зажечь,
Свечам погасшим я сестра родная,
Ведь я – Надежда, со мной не умереть!


***
Я не умею быть хорошей,
Я не умею льстить в глаза,
Тогда могу сказать что “против”,
Когда вокруг все только “за”.
Я не умею жить спокойно
И не желаю углем тлеть,
І делать вид, что всем довольна,–
Как-будто паранджу надеть.
И не могу дышать я ровно,
Где правду душит лжи порок.
Я делаю не то, что “модно”,
Не слушаю “металл” и рок.
Быть твёрдой и не сомневаться!
Среди активных мой герой,
Я не умею притворяться,
Но я умею быть собой!
2016

Город мечты

В неизведанной дали галактик,
Вдалеке от Земли и планет,
Необычный, красивый, как фантик,
Город есть, где предательства нет.
Нет в нём жадности, горя и лести,
Зависть злую не знает душа,
Доброта и любовь – рядом, вместе
Обнялись и идут не спеша.
И на крыльях там верность взлетает,
Не пробраться лжи близко туда,
Робкой бабочкой нежность порхает,
Горячи там сердца, безо льда.
Безучастия смык равнодушно
Никогда струн души не порвёт,
И жестокость тупая бездушно
Униженьем в лицо не бьёт.
Чтобы сердце от счастья забилось,
Я пойду туда в ливень, грозу.
Я найду его, чтоб ни случилось, –
Добегу, доплыву, доползу.
Спрячусь в городе том от тревоги
И от чёрных ночей, где нет сна.
К свету прямо ведут там дороги
И всегда расцветает весна.
Он неведом, тот город, на свете.
Где такой, догадаешься ль ты?
Он звездою мне утренней светит –
Это город – моей мечты.

Комментариев нет:

Отправить комментарий