Гісторыя Глыбокага
Глыбокае — горад, цэнтр Глыбоцкага раёна. За 187 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына—Варапаева, на скрыжаванні аўтадарог Полацак—Вільня і Докшыцы—Шаркаўшчына. У межах Глыбокага азёры Качальнае і Вялікае, з якога выцякае р. Бярозаўка (Беразвеч).
Па апошнім звесткам даследчыкаў гісторыі Глыбокага горад ўпершыню ўзгадваецца ў 1414 г. Раней лічыўся 1514 год, калі Глыбокае ўпаміналася ў Метрыцы ВКЛ як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на 2 часткі: паўднёва-заходняя належала Зяновічам і ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, паўночна-ўсходняя — Корсакам і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. Цэнтрам паўднёва-заходняй часткі была гандлевая плошча з крамамі, свірнамі, уніяцкай царквой з плябаніяй, шпіталем. Тут быў пабудаваны Глыбоцкі замак. Паўночна-ўсходняя частка Глыбокага таксама мела ў цэнтры гандлёвую плошчу, ад якой пачыналіся шляхі на Дзісну, Полацк і мястэчка Беразвечча.
Па апошнім звесткам даследчыкаў гісторыі Глыбокага горад ўпершыню ўзгадваецца ў 1414 г. Раней лічыўся 1514 год, калі Глыбокае ўпаміналася ў Метрыцы ВКЛ як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на 2 часткі: паўднёва-заходняя належала Зяновічам і ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, паўночна-ўсходняя — Корсакам і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. Цэнтрам паўднёва-заходняй часткі была гандлевая плошча з крамамі, свірнамі, уніяцкай царквой з плябаніяй, шпіталем. Тут быў пабудаваны Глыбоцкі замак. Паўночна-ўсходняя частка Глыбокага таксама мела ў цэнтры гандлёвую плошчу, ад якой пачыналіся шляхі на Дзісну, Полацк і мястэчка Беразвечча.
3 16 ст. Глыбокае — мястэчка. У 1563—79 у перыяд Інфлянцкай вайны 1558—83 Глыбокаму і наваколлю прычынены значныя страты маскоўскімі войскамі. У канцы вайны праз мястэчка праходзілі войскі Стафана Баторыя ў час яго паходаў на Полацак і Пскоў. У канцы 16 ст. ў Глыбокім заснаваны кальвінскі збор (у пачатку 17 ст. на яго месцы пабудаваны касцёл св. Міхала, які праіснаваў да 1650), бібліятэка і школа. 3 1628 г. пачаў дзейнічаць Траецкі касцёл. У 1636 ваявода мсціслаўскі і староста дзісенскі І.Л. Корсак заснаваў на сваёй частцы Глыбокага касцёл і кляштар ордэна кармелітаў; пры кляштары дзейнічала вучылішча. У сярэдзіне 17 ст. пабудавана царква Св. Тройцы (пасля пажару ў 1838 адноўлена, зноў згарэла ў 1880).
У перыяд вайны Маскоўскага царства з Рэччу Паспалітай 1654—67 Глыбокае займалі маскоўскія войскі. Яны пабудавалі тут невялікую драўляную крэпасць — «острог», у якой размяшчаўся гарнізон. У студзені 1659 мястэчка заняў атрад войска ВКЛ. 6.11.1661 каля Глыбокага войска ВКЛ на чале з С. Чарнецкім разбіла маскоўскія войскі пад камандаваннем І.А. Хаванскага (больш за 18 тыс. чалавек), захапіўшы 6 гармат, вялікі запас пораху, больш за 6 тыс. павозак з правіянтам. У бітве загінула больш за 6 тыс. маскавітаў, уцалелыя ўцяклі ў Полацак. Жыхары Глыбокага мелі сваю вайсковую арганізацыю. Мяшчане былі ўзброены халоднай і агнястрэльнай зброяй. 24.7.1667 апалчэнне глыбачан у некалькі соцень чалавек дало адпор марадзёрам венгерскай харугвы літоўскага польнага гетмана В. Валовіча, якія не вытрымалі атакі і адступілі ад Глыбокага, страціўшы трох забітых і шмат параненых. Абаронцы Глыбокага захапілі многа мушкетаў, шабель, рознай амуніцыі і ротную казну. Мястэчка моцна пацярпела ад пажараў у 1661 і 1700. У 1668 паўднёва-заходняя частка Глыбокага перайшла да Радзівілаў, у 19 ст. — да Вітгенштэйнаў. Паводле інвентара 1702, сядзібны комплекс Радзівілаў у Глыбокім уключаў галоўны 1-павярховы драўляны будынак, флігель, пякарню, 2-павярховы лямус з галерэямі, свірны, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млынам, іншыя гаспадарчыя будынкі. У маёнтку налічвалася 263 двары.
У 18 ст. ў мястэчку 2 гандлёвыя плошчы з крамамі; пераважала драўляная 1-павярховая жыллёвая забудова (у 1775 налічвалася 310 дамоў, у Корсакавай частцы — 100 двароў). У 1742 у Глыбокім пабудавана сінагога, у канцы 18 ст. — Ільінская капліца на могілках. Пры кляштары кармелітаў у 18—19 ст. працавалі школа, бібліятэка, фізічны кабінет, аптэка, шпіталь. Кляштар меў 40 музыкантаў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) мястэчка Глыбокае ў складзе Дзісенскага павета. У грамадзянскую вайну 1812 г. з ліпеня да снежня Глыбокае занята французкімі войскамі. 3 18 ліпеня на працягу 6 дзён тут знаходзіўся Напалеон. Былі створаны этапны пункт, буйныя харчовыя склады. У час паўстання 1830—31 гг. у красавіку—маі 1831 г. каля Глыбокага адбыліся баі паўстанцаў з карніцкімі войскамі. 3 1842 паўнёва-ўсходняя частка мястэчка знаходзілася ў валоданні дзяржавы, паўднёва-заходняя заставалася прыватнаўласніцкай; Глыбокае было цэнтрам Глыбоцкай воласці. 212 двароў, 2161 жыхар (1861). У 1886 у Глыбокім дзейнічалі народнае вучылішча, піваварны, вінакурны, цагельны заводы; было некалькі складоў з таварамі і прыватных крам; у нядзелю збіраліся рынкі, штогод — 2 кірмашы. Паводле перапісу 1897 г., у мястэчку 5564 жыхары. У 1-ю сусветную вайну да Глыбокага пракладзена чыгунка.
У 1917 тут 111 двароў, 589 жыхароў. У лістападзе 1917 г. арганізаваны першыя саветы. У лютым—снежні 1918 Глыбокае акупавана германскімі войскамі. З сакавіка 1918 Глыбокае ў складзе абвешчанай БНР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 і кастрычніку 1920 Глыбокае было занята войскамі Польшчы. 5.7.1920 ў ваколіцах Глыбокага адбыліся баі савецкіх і польскіх войскаў, у якіх загінула 1,5 тыс. чалавек. У 1921—39 мястэчка ў складзе Польшчы; цэнтр Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. Да 1939 Глыбокае — мястэчка, ў якім было 9,7 тыс. жыхароў, цукерачная фабрыка, гарбарны завод, млын, павятовая ўправа, польская гімназія, прыватныя крамы, склады тавараў. Кожны чацвер праводзіліся базары, штогод — 4 кірмашы. 3 канца 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр Глыбоцкага раёна. У 2-ю сусветную вайну з 2.7.1941 Глыбокае акупавана ням.-фаш. захопнікамі. Горад быў ператвораны ў цэнтр акругі рэйхскамісарыята «Остланд». Тут размяшчаліся ўправа акругі, нямецкі гарнізон, вайсковыя склады. Акупанты знішчылі ў Глыбокім і раёне 10 133 чалавек, у 3 лагерах смерці — больш за 37 тыс. чалавек, у т. л. ў Беразвецкім лагеры смерці звыш 27 тыс. савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных. Горад вызвалены 3.7.1944.
7,3 тыс. жыхароў у 1959 г., 11,9 тыс. жыхароў у 1970 г. 17,9 тыс. жыхароў у 1992 г.
Горад захаваў радыяльную планіроўку са свабодным унутрыквартальным размяшчэннем вуліц, якая склалася ў 17—18 ст. Зберагліся будынкі 18—19 ст.: буйнейшыя архітэктурныя комплексы — касцёл і кляштар кармелітаў (1639—54), Траецкі касцёл (1764—82, перабудаваны ў 1902—08), фрагменты забудовы 19 — пач. 20 ст. На могілках Капцёўка знаходзяцца Ільінская капліца і мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 (абедзве канца 18 ст.). У межы сучаснага Глыбокага ўвайшоў комплекс Беразвецкага базыльянскага манастыра (18 ст.), у карпусах якога размяшчаецца турма.
Крыніца:Яззп БунтоЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996
Комментариев нет:
Отправить комментарий