7/13/2018

Жыхарка Хрыстова Пастаўскага раёна шэсць дзён блукала па лесе


Жанчыне амаль дзевяноста гадоў, яна пайшла ў лес збіраць зёлкі.




Першапачаткова 6 ліпеня ў міліцыю звярнуўся сусед жанчыны, які з мінулага дня не бачыў яе дома. Іншая сведка пацвердзіла, што бачыла жанчыну 5 ліпеня, калі тая ішла ў лес.

Першапачатковыя пошукі выніку не далі, шукаць жанчыну сталі з дапамогай верталёта МНС. І вось у сераду яе знайшлі непадалёк ад высакавольтнай лініі.



Жанчына была ў свядомасці, але вельмі аслабленая. Зараз яна знаходзіцца ў Пастаўскай бальніцы. Цікава, што лясны масіў там вельмі невялікі, але гэтага хапіла, каб старая жанчына заблукала і не змагла выйсці.

Здымкі Змітра Курцэвіча

Комментариев нет:

Отправка комментария