Выступ адбыўся ў
рамках ІІ Міжнароднага фестывалю дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які
праходзіў на Глыбоччыне з 4 па 6 траўня.
Ідэя правядзення
гэтага фэсту належыць Віталю Воранаву, які зараз стала жыве ў Польшчы, а
Глыбоччыну лічыць сваёй малой радзімай. Сёлета фэст прайшоў у другі раз і
знайшоў падтрымку ў сэрцах глыбачан.
Калектыў
бібліятэкі быў адным з першых, хто падтрымаў гэту ідэю. Сёлета дудары адкрывалі
ў бібліятэцы выставу майстра выцінанкі Наталлі Сухой. Дарэчы, сама Наталля з’яўляецца
жонкай дудара Дзяніса Сухога.
Сёлета ў фэсце
ўдзельнічалі дудары з Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Партугаліі, Расіі і,
вядома ж, з Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий