Адбылося гэта ў
выкананні Андруся Такінданга і Валерыі Валадзько.
У чацвер 12
ліпеня ў парафіяльным доме пры парафіі Святой Тройцы адбыліся музычныя чытанні
для дзетак паводле казак шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста. На
мерапрыемства прыйшлі два дзясяткі дзяцей, а таксама некалькі дарослых гледачоў.
Спонсарамі паказу
выступілі амбасада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, шавецкая кампанія IKEA і курсы Мова Нанова.
Спачатку
супрацоўніца амбасады Алеся Літвіноўская распавяла дзецям пра Швецыю,
адзначыўшы некаторае падабенства нашых краін.
Потым героі казак
Нурдквіста Пэтсан у выкананні Андруся Такінданга і коцік Фіндус у выкананні
Валерыі Валадзько распавялі дзецям пра тое, як яны ратавалі курэй ад злога
ліса. Трэба адзначыць, што найбольш смелыя з дзяцей таксама ўдзельнічалі ў
прадстаўленні. А астатнія падтрымлівалі іх апладысментамі.
Напрыканцы дзеці атрымалі падарункі: шведскія сцяжкі і
цукеркі. Таксама ў бібліятэку курсаў “Мова Нанова” ў Глыбокім былі перададзеныя
кніжкі Свэна Нурдквіста ў перакладзе на беларускую мову.
Комментариев нет:
Отправить комментарий