15 лютага
споўнілася трыццаць гадоў з моманту вываду савецкіх войск з Афганістана.
У памяць аб гэтай
падзеі ў парку Перамогі ў Глыбокім адбыўся мітынг памяці. У ім прынялі ўдзел
воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый,
сілавых структур, журналісты і жыхары горада.
На мітынгу
выступілі старшыня Глыбоцкага раённага Савета Галіна Унуковіч, старшыня
Глыбоцкага раённага Савета ветэранаў Уладзімір Развадоўскі, пробашч парафіі
Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мікалай Ціхановіч, Старшыня раённай арганізацыі
ветэранаў вайны ў Афганістане Антон Ждановіч.
Прысутныя
хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у той вайне. Сярод іх і
пяць жыхароў Глыбоччыны. Яшчэ 24 ўдзельнікі тых падзей памёрлі ўжо па вяртанню
на радзіму.
Удзельнікі
мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Далей
мерапрыемства праходзіла ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры.
Афганска-савецкая
вайна — 9-гадовая ваенная кампанiя СССР у Афганістане са снежня 1979 года па
люты 1989 года супраць баевiкоў руху маджахедаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий