2/15/2019

Адшуканы і набыты яшчэ адзін стары здымак Глыбокага


Пра гэта напісаў у сваім Фэйсбуку краязнаўца і блогер Кастусь Шыталь.

“Нарэшце магу апублікаваць разрэкламаванае фота Глыбокага з Рынка Касцюшкі, якое я ўпаляваў у варшаўскім антыкварыяце.

На плошчы, якую вы бачыце на фота, цяпер стаіць Белы Дом. А з 1830-х да 1939 года гэта была рынкавая плошча. У міжваенны час ён называўся Рынак Касцюшкі. А само фота зроблена ў 1920-я гады не пазней за 1928 год.

У старых здымках важныя дэталі. І таму я толькі зараз, маючы якасны скан, публікую фота.
За дапамогу ў здабыцці здымка дзякую Janusz Rozwadowski, Геннадий Шарипкин, Юры Калбасіч, Леанід Юрык.

14 лютага арыгінал фотаздымка быў перададзены ў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Відэа Юрыя Калбасіча

Комментариев нет:

Отправить комментарий