3/29/2018

У гандлёвым цэнтры “Арбіта” правялі вучэбную трывогу



З памяшкання была праведзеная эвакуацыя пакупнікоў і работнікаў цэнтра.

Супрацоўнікі МНС аператыўна пагасілі ўзнікшы пажар, які аказаўся вучэбным.

На месца меркаванага здарэння прыбылі ўсе экстранныя службы: пажарнікі, хуткая дапамога, міліцыя, аварыйная газавая служба.

Гэтая вучэбная трывога праведзеная ў рамках паручэння кіраўніка краіны, які загадаў праверыць гатоўнасць беларускіх аварыйных службаў да пазаштатных сітуацый. Гэта паручэнне звязанае з пажарам, які адбыўся ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве, дзе загінула некалькі дзясяткаў людзей.






Комментариев нет:

Отправка комментария