3/28/2018

Алена Дабравольская паказвае, як зрабіць ляльку-абярэг


Гэта лялька называецца Званочак Добрых Вестак, або па-руску Колокольчик Добрых Вестей.

Яе можна падараваць сваім сваякам або знаёмым, каб у іх дом прыходзілі толькі добрыя навіны. Ды і больш прыемна падараваць сябру ці сяброўцы рэч, зробленую рукамі майстра, у якую ўкладзеная часцінка яго душы.

Алена працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў, яе вырабы вядомыя далёка за межамі Глыбоччыны. Зараз яна рыхтуе работы да Славянскага базару ў Віцебску, а таксама да Другога дударскага фэсту, які пройдзе на Глыбоччыне 4 – траўня. Што гэта будуць за сувеніры, майстар трымае ў тайне. Яна кліча ўсіх у Глыбокае на фэст: прыедзеце, тады і пабачыце.


Комментариев нет:

Отправка комментария