3/19/2018

Майстарклас ад Арцёма Фаміна ў Глыбокім


Майстар ганчарыць ужо амаль дзесяць гадоў. Па словах Арцёма, інтарэс да гліны ў яго ўзнік падчас вучобы ў Віцебскім тэхналагічным коледжы, дзе ён атрымаў спецыяльнасць кераміста. Пасля адпрацоўкі ганчаром на заводзе ў Радашковічах, ён вярнуўся на сваю малую радзіму – у Глыбокае. І вось ужо чатыры гады, як Глыбоцкі Дом рамёстваў мае выдатнага ганчара.
Арцём адзначае, што зараз узрос інтарэс менавіта да ручной работы, экалагічны посуд, зроблены на ганчарным крузе цікавіць як турыстаў, так і саміх глыбачан. Зараз Арцём Фамін рыхтуецца да “Славянскага базару” ў Віцебску, дзе будзе прадстаўляць глыбоцкі посуд. А мы ў сваю чаргу пачынаем прадстаўляць майстар-класы ад Арцёма, дзе ён будзе паказваць, як кусок гліны ў руках майстра ператвараецца ў прыгожы і экалагічны посуд.









На першым майстар-класе Арцём паказвае, як зрабіць жбан, які ў нас на Глыбоччыне здаўна называлі стаўбуном.

Комментариев нет:

Отправить комментарий