3/01/2019

Гурт „Laudans” прэзентаваў у Глыбокім альбом „Звязаны з часам”


Гэта ўжо другі выступ гурта ў Глыбокім, першы адбыўся ў 2015 годзе.

Канцэрт адбыўся 27 лютага ў парафіяльным доме імя ксяндза Юзафа Францкевіча. У новы альбом увайшлі песні на беларускай, польскай і ангельскай мовах.

Як кажа лідар гурта Андрэй Лугін, альбом мае такую назву таму, што кожны чалавек звязаны з часам, якога заўжды не хапае.

Выступ гурта вельмі спадабаўся глыбоцкім гледачам, яны спадзяюцца што гэта быў не апошні выступ.

Назва гурта з латыні перакладаецца як “Той, хто славіць”. Калектыў складаецца з гітарыста і вакаліста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары. А яшчэ яна складае песні.











Комментариев нет:

Отправка комментария