1/07/2019

З Раством Хрыстовым!


Віншуем праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым!
У гэтыя святочныя дні жадаем нашым чытачам здароўя, шчасця і любові! Няхай калядная зорка паказвае вам правільны шлях у жыцці!
У гэтыя дні Раство таксама святкуюць ва Украіне, Расіі, Сербіі, Грузіі, праваслаўныя ў Польшчы і краінах Балтыі.
25 снежня Раство святкавалі рыма-католікі, грэка-католікі, пратэстанты, а таксама праваслаўныя цэрквы ў Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Чэхіі, Амерыцы, а таксама Усяленскі патрыярхат. 6 студзеня Раство святкуюць у Арменіі.
Са святам!

Комментариев нет:

Отправить комментарий