1/12/2019

Cустрэча са Змітром Бартосікам прайшла ў Глыбокім


Яна адбылася ў чацвер 10 студзеня ў рамках курсаў “Мова Нанова”

Зміцер – вядомы беларускі бард, пісьменнік і журналіст. Ён прэзентаваў сваю кнігу “Клініка кітайскага дантыста”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве радыё “Свабода”, прачытаў некаторыя свае эсэ з серыі “Беларускія тараканы”, а таксама выканаў некалькі песень са свайго альбома “Дарога на Вільню”.



Паводле аўтара, кніга “Клініка кітайскага дантыста” напісаная па матэрыялах перадач “Вострая брама” на радыё “Свабода”, дзе ён у свой час вёў рубрыку “Забытыя адрасы”.
Напрыканцы ўсе жадаючыя маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара, а таксама яго альбом “Дарога на Вільню”.


Комментариев нет:

Отправка комментария