7/24/2018

Глыбоцкія музыкі выступілі “У вішнёвым садзе”


Так называлася этна-вечарына, якая прайшла на Цэнтральнай плошчы горада ў чацвёрты дзень фестывалю.

Праграма гэтага дня насіла назоў “Этна-вішня” і прайшла ў пятніцу 20 ліпеня. На гэтай вечарыне выступілі музыканты і танцоры з Літвы, Латвіі, Расіі, Польшчы, Грузіі. Але і глыбоцкія хлопцы паказалі, што яны таксама вельмі добра могуць іграць, і што ім не сорамна выступіць на любой сцэне.


Комментариев нет:

Отправка комментария