7/18/2018

У Глыбокім адкрыўся VI Вішнёвы фестываль


Адкрыццё свята адбылося 17 ліпеня на Цэнтральнай плошчы горада каля шасці гадзін вечара.

Перад адкрыццём свята ў будынку райвыканкама адбылася канферэнцыя “Давайце рабіць дабро”, прысвечаная дабрачыннай дзейнасці ў раёне.


Першы дзень фэсту называўся “Вішнёвая энергія” і быў прысвечаны працы грамадскіх аб’яднанняў Глыбоччыны. Яны былі прадстаўленыя працай тэматычных і дабрачынных пляцовак.

Свята традыцыйна адкрылася выступам ансамбля барабаншчыц “Віват”. Потым на сцэну былі запрошаныя кіраўнікі грамадскіх арганізацый.  

Пасля кароткага выступу кіраўніка раёна Алега Морхата адбылося ўручэнне дыпломаў самым маленькім жыхарам Глыбокага, якія перамаглі ў конкурсе дзіцячага малюнка "Я малюю любімы горад".


А пасля глыбачан чакала канцэртная праграма, падрыхтаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы разам!”.



Прыемным сюрпрызам для гледачоў стаў выступ на канцэрце Ядвігі Паплаўскай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий