4/28/2018

У Глыбоцкім Цэнтры культуры адкрылася выстава “Юбілейныя сімвалы”


Яна прысвечаная геральдыцы і арнаментам раённых цэнтраў Віцебскай вобласці.



Адкрыццё выстава прымеркаваная да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці. На ёй прадстаўленыя вышываныя гербы і арнаменты нашых райцэнтраў.

Глыбокае – першы раённы цэнтр вобласці, які прымае гэту выставу. Да гэтага яна была толькі ў абласным цэнтры. Пасля Глыбокага выстава пераедзе ў Шаркаўшчыну, а потым па чарзе і ў астатнія цэнтры раёнаў. А ў Глыбокім выстава будзе працаваць да 25 траўня.









Адзіны герб, зроблены па-руску


Іграе Андрэй Рабкоўскі




Пра геральдыку распавядае навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі


Алена Мацюшонак вышыла герб Глыбокага








Комментариев нет:

Отправить комментарий