4/22/2018

У Глыбокім адкрыўся прыватны Цэнтр развіцця дзіцяці “Ай да я”


Яго адкрыццё адбылося ў нядзелю 22 красавіка на Маскоўскай, 10.
Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам, дзе іх чакала невялікая канцэртная праграма. Прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай улады: кіраўнік раёна Алег Морхат і яго намеснік па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч.  

Пасля канцэртнай праграмы Алег Морхат аб’явіў падзяку прадпрымальніку Віктару Шчэбету за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Глыбоцкага раёна, а таксама павіншаваў усіх з адкрыццём гэтага Цэнтра.

Потым да прысутных звярнуўся Віктар Шчэбет. Ён адзначыў, што расцэньвае падзяку ад кіраўніцтва раёна як аванс, бо яны зрабілі пакуль толькі сцены, а асноўная праца ў розумах і сэрцах дзяцей яшчэ наперадзе. Віктар Мар’янавіч падкрэсліў, што выхаванне дзіцяці пачынаецца не з шасці гадоў, а з самага нараджэння.

- Будучыня ў нашым жыцці за адукацыяй і навукай. Пастараемся апраўдаць ваш давер, - сказаў выступоўца і папрасіў не саромецца даваць нейкія заўвагі і парады, бо яны толькі пачынаюць сваю працу.















Далей была перарэзаная чырвоная стужка, што адзначала ўласна адкрыццё Цэнтра, і ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі невялікую экскурсію ў новы Цэнтр.

У добры шлях!








Комментариев нет:

Отправить комментарий